У Мінску завяршыўся Міжнародны маладзёжны форум «Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні»
03 мая 2023З 15 сакавіка па 27 красавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў Міжнародны маладзёжны форум «Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні», які быў прымеркаваны да года міру і стварэння.
Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская Праваслаўная Царква.
Форум сабраў прадстаўнікоў розных канфесій, грамадскіх арганізацый, студэнтаў і навучэнцаў вядучых устаноў адукацыі сталіцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і студэнты Інстытута тэалогіі БДУ.
У рамках форуму былі праведзены круглыя сталы, духоўна-патрыятычныя акцыі, кіналекторыі, конкурсы эсэ, фатаграфіі і відэаролікаў.
27 красавіка ў культурна-спартыўным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылося ўрачыстае пасяджэнне форуму. Перад пачаткам мерапрыемства ўсе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з інтэрнацыянальнай выставай, разгорнутай у фае залы. Таксама былі прадэманстраваны малюнкі пераможцаў рэспубліканскага праекта «Хатынь вачыма дзяцей», работы маладзёжнага праекта «Беларусь – да і пасля» з выявай знакавых месцаў Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.
Кожны з удзельнікаў форуму ў выставачнай частцы змог азнаёміцца з тэкстам звароту моладзі Рэспублікі Беларусь да моладзевых аб'яднанняў усяго свету і пакінуць свой подпіс.
Перад удзельнікамі ўрачыстага пасяджэння выступілі:
- старшыня Рады па культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын;
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ;
- старшыня Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» Павел Аляксандравіч Алекса;
- першы намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ Хаммуда Хасан і інш.
Затым да ўдзельнікаў урачыстага пасяджэння звярнуліся прадстаўнікі хрысціянскай, каталіцкай, мусульманскай, індуісцкай і будыйскай канфесій, а таксама з анлайн прывітаннем прадстаўнікі розных краін свету.
Таксама ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі: кіраўнік Рымска-Каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі; старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь муфтый Абу Бекір Хазрат Шабановіч; прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса; кіраўніцтва Рэспубліканскага Інстытута вышэйшай школы; кіраўніцтва рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый», кіраўніцтва Міжнароднай асацыяцыі выпускнікоў ВНУ; прадстаўнікі Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.
На ўрачыстым пасяджэнні адбылося ўзнагароджанне па выніках праводзімых конкурсаў эсэ, фатаграфіі і відэаролікаў. Былі прадэманстраваны ўнікальнае в'етнамскае мастацтва пляцення з бамбука, лепшыя работы па выніках конкурсаў, творчыя нумары.
Фота: mgpk.bntu.by, moladz.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,