У Мінску завяршыўся чарговы этап дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца»
30 верасня 202026 верасня моладзевы рух Усіхсвяцкага прыходу «Агіас» сумесна з сястрыцтвам імя прападобнамучаніц вялікай княгіні Лізаветы і інакіні Варвары падвялі вынікі чарговага этапу дабрачыннай акцыі міласэрнасці «Добрае сэрца».
Мэтай акцыі з'яўляўся заклік да кожнага чалавека быць сацыяльна адказным, дзейнічаць паводле вучэння Хрыста, Які прапаведаваў пра любоў да блізкіх, неаддзельную ад любові да Бога.
За жнівень і верасень было ахвяравана каля 400 кг дапамогі: Канцтавары, прадметы асабістай гігіены, адзенне, абутак. Гуманітарны груз атрымалі шматдзетныя сем'і Усіхсвяцкага прыхода, ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» і сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Інклюзіўны рэсурсны цэнтр "Актыўнае асяроддзе"».
Сацыяльны аддзел Усіхсвяцкага прыхода запрашае неабыякавых, творчых і добрых людзей прыўнесці ў наша жыццё кропельку свайго душэўнага цяпла, клопату і любові і паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца».