У Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Другая Міжнародная навуковая канферэнцыя
22 лістапада 201717 лістапада 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), які адзначыў важнасць ліквідацыі праблем і перашкод у развіцці сучаснай царкоўнай навукі.
Аб праграме навуковай канферэнцыі распавёў прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі Аляксандр Валер'евіч Слесараў.
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі: кандыдат багаслоўя, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Верамееў Сяргей Фёдаравіч, кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Сяргеевіч Горны.
Праца тэматычных секцый праводзілася пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.
Усяго секцый было 5: 1) «Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі»; 2) «Актуальныя праблемы сучаснай тэалогіі»; 3) «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі» (якая падзялялася на дзве групы: 1. V — XIX стагоддзе; 2. XX — пачатак XXI стагоддзя); 4) «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства»; 5) «Актуальныя пытанні місіянерства Беларускай Праваслаўнай Царквы». У рамках канферэнцыі была таксама арганізавана секцыя завочнага ўдзелу. З дакладамі выступілі выкладчыкі і студэнты духоўных і свецкіх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа.
У завяршэнне канферэнцыі ўдзельнікі наведалі царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы пры Мінскай духоўнай акадэміі.