У Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі папярэднія абароны магістарскіх дысертацый
11 чэрвеня 202025 мая, 4 і 10 чэрвеня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі папярэднія абароны магістарскіх дысертацый.
Выпускныя кваліфікацыйныя работы студэнтаў вочнага і завочнага аддзяленняў былі абмеркаваны ў трох профільных кафедральных камісіях, працу якіх узначалілі: загадчык кафедры біблеістыкі і багаслоўя прафесар архімандрыт Сергій (Акімаў), загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў, загадчык кафедры апалагетыкі дацэнт Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч. Прадабарона праходзіла ў анлайн-фармаце.
Па выніках абмеркавання да абароны было дапушчана 5 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Біблеістыка», 14 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Царкоўная гісторыя і царкоўна-практычныя дысцыпліны» (4 на вочным і 10 на завочным аддзяленнях), 6 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Апалагетыка».
Камісіі ўнеслі прапановы па прызначэнні рэцэнзентаў магістарскіх дысертацый.
Абарона магістарскіх дысертацый адбудзецца 26 чэрвеня.