Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя

05 кастрычніка 2017

top.jpg

17 лістапада 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».

У рамках канферэнцыі адбудуцца пленарнае пасяджэнне і работа тэматычных секцый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.

Тэматычныя секцыі:

  1. Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі
  2. Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя
  3. Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі
  4. Метадалагічныя праблемы вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці
  5. Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства
  6. Секцыя завочнага ўдзелу

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне тэалогіі, філасофіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Харчаванне забяспечвае прымаючы бок, праезд — за кошт накіроўваючага боку.

Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 17 лістапада 2017 г. у 9:00 (фае акадэмічнага храма, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора).

Пачатак пленарнага пасяджэння: 2 лістапада 2017 г. у 10:00 (актавая зала, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора). Пасля завяршэння пленарнага пасяджэння работа канферэнцыі працягнецца ў секцыях.

Формы ўдзелу: вочная і завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.

Рэгламент выступленняў: да 20 хвілін у пленарным выступленні, да 10 хвілін у секцыйным.

Тэзісы дакладаў і заяўкі удзельнікаў па прыкладаемай форме прымаюцца да 10 лістапада 2017 года па адрасе: minda.confernce@gmail.com.

Тэлефоны для даведак: +375 29 527 36 11, +375 29 821 36 50

Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне.

Заяўка ўдзельніка:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў
  2. Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута)
  3. Назва дакладу
  4. Форма ўдзелу (вочная, завочная)
  5. Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны
  6. Адрас e-mail (абавязкова ўказваць)
  7. Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў:

Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал палутарны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Назва дакладу вялікімі літарамі, ніжэй — прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі — выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту. Спасылкі на крыніцу ўказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, с. 789]).

Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца.

МінДА / Church.by