Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя

09 кастрычніка 2019

top.jpg

26 лістапада 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».

У рамках канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне і праца тэматычных секцый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.

Тэматычныя секцыі:

  • Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі;
  • Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя;
  • Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі;
  • Метадалагічныя праблемы вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці;
  • Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне багаслоўя, філасофіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін.

Харчаванне забяспечвае прымаючы бок, праезд — за кошт накіроўваючага боку.

Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.

Форма ўдзелу: вочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.

Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў па прыкладаемай форме прымаюцца да 15 лістапада 2019 года на адрас: minda.confernce@gmail.com

Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў інфармацыйным пісьме.

МінДА / Church.by