У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца штогадовая навуковая канферэнцыя
01 кастрычніка 20205 лістапада 2020 года ў Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».
У рамках канферэнцыі адбудзецца пленарнае пасяджэнне і праца тэматычных секцый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Мінскай духоўнай акадэміі.
Тэматычныя секцыі:
- Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі
- Актуальныя праблемы сучаснага багаслоўя
- Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі
- Метадалагічныя праблемы вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці
- Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства
- Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне багаслоўя, філасофіі, гісторыі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін.
Харчаванне забяспечвае прымаючы бок, праезд — за кошт накіроўваючага боку.
Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.
Форма ўдзелу: вочная.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў па даданай форме прымаюцца да 27 кастрычніка 2020 года па адрасе: minda.confernce@gmail.com
Па выніках правядзення канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў інфармацыйным лісце (pdf).