У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта «Белым па чорным. Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна»
10 верасня 201911 верасня ў 20: 00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27) адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта «Белым па чорным. Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна», які стаў адным з пераможцаў міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
Удзельнікі медыялабараторыі «Глаголъ» пакажуць свой новы праект, прысвечаны жыццёваму шляху і трагічнай гібелі вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны.
Больш за 100 гадоў таму вялікую княгіню Лізавету Фёдараўну Раманаву скінулі ў шахту ў глухім лесе. У Расіі Лізавету Фёдараўну ведалі не толькі як ўнучку англійскай каралевы Вікторыі, сястру імператрыцы і жонку царскага дзядзькі, але і як арганізатара маштабнай дабрачыннай структуры, прагрэсіўнай для свайго часу.
Чаму сёння важна расказаць аб вялікай княгіні Лізавеце? А галоўнае — якім чынам сёння гаварыць з аўдыторыяй, каб быць пачутым? Менавіта пра гэта паразмаўляюць госці з аўдыторыяй у ходзе прэзентацыі.
Развіццё новых тэхналогій, імклівы інфармацыйны паток і запыты аўдыторыі робяць усё больш актуальнымі новыя медыйныя фарматы. Сёння, у эпоху новых медыя, калі аўдыторыя ўжо з цяжкасцю можа перажываць па-сапраўднаму моцны вопыт, неабходна ствараць новыя прадукты. Асабліва актуальнымі яны становяцца ў галінах журналістыкі, мастацтва, асветы і іншых.
Адным з такіх фарматаў стаў мультымедыйны сторытэлінг (мультымедыйная гісторыя) — фармат, які актыўна выкарыстоўваецца такімі выданнямі, як The New York Times, The Guardian, Выдавецкі дом «Коммерсант», інтэрнэт-часопіс «Такие Дела» і інш.
Аб чым будзе размова:
- што такое мультымедыйная гісторыя,
- сучасныя тэхналогіі ў дыялогу пра веру і Царкву,
- новыя фарматы ў місіянерскай працы.
Мультымедыйная гісторыя — не модны фармат, а чалавечы навык і інструмент перадачы сэнсаў — сцвярджаюць арганізатары прэзентацыі.