У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча амэрыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі
19 мая 201820 мая ў 13:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце».
У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі амерыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі.
Адкрыюць мерапрыемства старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Сомер і старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын.
Прадстаўнікі амерыканскай дэлегацыі выступяць з дакладамі па актуальных праблемах Праваслаўя і сучаснасці.
На сустрэчы госці з Амерыкі адкажуць на пытанні, якія цікавяць, пасля чаго працягнецца абмеркаванне актуальных праблем у фармаце гутаркі.