Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча з вядомым праваслаўным пісьменнікам Таццянай Шыпошынай

10 мая 2019

top.jpg

15 мая ў 19:30 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча з вядомым праваслаўным пісьменнікам Таццянай Шыпошынай.

Таццяна Уладзіміраўна Шыпошына — пісьменнік і дзіцячы ўрач. Нарадзілася і вырасла ў Крыме, вучылася ў Ленінградскім педыятрычным інстытуце. З мужам-вайскоўцам жыла ў многіх месцах былога СССР і за мяжой. Маці дваіх дарослых сыноў. Пісаць пачала з ранняга юнацтва.

Таццяна з'яўляецца членам Маскоўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, членам праўлення МТАДА (Міжнароднага творчага аб'яднання дзіцячых аўтараў). Яна — аўтар больш чым сарака кніг для дзяцей, падлеткаў і дарослых, сярод іх «Таямніца выратаванага квартала», «Зоркі, душы і аблокі», «Дыханне роўнага агню». «Палігон», «Вочы і крылы», «Дыялогі з маўчаннем», «Не так ужо далёка», «Казкі бабы Шуры», «Нябесныя пеўчыя», «Ангелы не кідаюць сваіх», «Як мне хочацца бачыць», «Памілуй, Госпадзе, нашых дзяцей (запіскі праваслаўнага ўрача)», «Чалавек свайго становішча» і інш.

Таццяна Шыпошына смела бярэцца за няпростыя тэмы, звязаныя з нядаўняй гісторыяй ганенняў за веру, за праблемныя сюжэты — сярод яе герояў сустракаюцца злачынцы, наркаманы, алкаголікі. Але гэта кнігі пра ўзыходжанне да святла. Большасць твораў аўтара напісаны ў жанры займальных аповесцяў і адрасаваныя маладым чытачам.

Таццяна Шыпошына — уладальнік знака «Срэбнае пяро Русі» (2011), лаўрэат шматлікіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку «Новая дзіцячая кніга» (РОСМЭН, 2012).

Church.by