У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі А. В. Гіндрэнаса

22 чэрвеня 2021

top.jpg

21 чэрвеня 2021 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося пасяджэнне кандыдацкага дысертацыйнага савета, якое ўзначаліў архімандрыт Сергій (Акімаў).

На пасяджэнні савета адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі А. В. Гіндрэнаса на тэму «Віленская духоўная семінарыя ў 1919-1939 гг.: спецыфіка адукацыйнай дзейнасці, кадравы састаў і асноўныя напрамкі развіцця». Дысертацыя падрыхтавана па спецыяльнасці б 03 06 «Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы».

Навуковы кіраўнік: Слесараў Аляксандр Валер'евіч, кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Афіцыйнымі апанентамі выступілі:

  • Сухава Наталля Юр'еўна, доктар гістарычных навук, доктар царкоўнай гісторыі, прафесар, загадчыца Навуковым цэнтрам гісторыі багаслоўя і багаслоўскай адукацыі Багаслоўскага факультэта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта;
  • Цяплова Валянціна Анатольеўна, кандыдат гістарычных навук, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Апаніруючая арганізацыя: Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія Рускай Праваслаўнай Царквы.

Па выніках абмеркавання і тайнага галасавання было прынята аднагалоснае рашэнне аб хадайніцтве перад Свяцейшым Патрыярхам Кірылам аб прысуджэнні Андрусу Валдасавічу Гіндрэнасу вучонай ступені кандыдата багаслоўя.

Мінская духоўная акадэмія/Church.by