У Мінскай духоўнай акадэміі стартуе акцыя «Кніга ў падарунак бібліятэцы»

14 верасня 2017

top.jpg

Пачатак акацыі прымеркаваны да Дня бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 года.

У перыяд з 15 верасня па 15 кастрычніка 2017 года удзельнічайце ў акцыі «Кніга ў падарунак бібліятэцы» — прынясіце ў дар бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі кнігу і зрабіце свой уклад у фарміраванне фонду.

Мы рады будзем прыняць ад Вас:

  • Бібліі і даследаванні па біблеістыцы;
  • святоотеческую літаратуру;
  • багаслоўскія і навуковыя працы;
  • царкоўна-гістарычныя выданні;
  • даследаванні па рэлігіязнаўстве;
  • кнігі па літургіцы, кананічным праве;
  • мастацкую літаратуру
  • і проста цікавыя кнігі.

Чакаем Вас па адрасе г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27. Бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі.

e-mail: library.minda@gmail.com

тэл.: +375 17 327 63 26

МінДА / Church.by