Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай акадэміі выступіць прафесар Портсмутскага ўніверсітэта

10 кастрычніка 2017

8.jpg

17 кастрычніка 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі выступіць з лекцыяй прафесар касмалогіі і квантавай фізікі Інстытута космасу і гравітацыі Портсмутскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), навуковы супрацоўнік Інстытута праваслаўных хрысціянскіх даследаванняў (Кембрыдж, Вялікабрытанія) дыякан Аляксей Несцярук.

Тэма лекцыі: «Сучасная касмалогія ў святле праваслаўнага багаслоўя».

Месца правядзення: актавая зала Мінскай духоўнай акадэміі (уваход з боку Свята-Духава сабора).

Пачатак у 17:00.

Уваход вольны.

МінДА / Church.by