У Мінскай духоўнай семінарыі працягваецца дадатковы набор абітурыентаў
02 кастрычніка 2018У Мінскай духоўнай семінарыі працягваецца дадатковы набор на багаслоўска-пастырскае і багаслоўска-педагагічнае аддзяленні завочнай формы навучання, а таксама на рэгенцкае і іканапіснае аддзяленні дзённай формы навучання. Адміністрацыя семінарыі прыняла рашэнне аб дадатковым правядзенні ўступных экзаменаў для тых, хто па розных прычынах не меў магчымасці іх здаць у жніўні. Падача дакументаў падоўжана да 5 кастрычніка 2018 года.
Уступныя экзамены адбудуцца 6 кастрычніка 2018 года (субота). Пачатак у 12: 00.
АБІТУРЫЕНТАМ:
Правілы прыёму на рэгенцкае аддзяленне МінДС
Правілы прыёму на іканапіснае аддзяленне МінДС
Правілы прыёму на багаслоўка-пастырскае і багаслоўска-педагагічнае аддзяленні МінДС
Для атрымання дадатковай інфармацыі звяжыцеся з кантактнымі асобамі праз старонку аддзялення царкоўных мастацтваў Мінскай духоўнай семінарыі або па ўказаных там нумарах тэлефонаў.