У Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе VI адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыя»
17 кастрычніка 201820 кастрычніка 2018 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі пройдзе VI адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступаюць Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Маральны стан сучаснага грамадства.
- Выхаваўчы патэнцыял хрысціянскіх традыцый.
- Вопыт рэалізацыі канцэптуальных палажэнняў Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
- Каардынацыя сумесных дзеянняў і выпрацоўка алгарытмаў выхавання грамадзянскасці, маральнасці і талерантнасці ў навучэнцаў.
- Прыярытэты духоўна-маральнага выхавання, заснаванага на праваслаўных традыцыях беларускага народа.
- Сацыяльная абарона, дабрачыннасць, садзейнічанне ўмацаванню сям'і.
- Вопыт правядзення факультатываў і аб'яднанняў па інтарэсах духоўна-маральнай накіраванасці.
- Педагагічныя прынцыпы праваслаўнай духоўнай культуры ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі: вопыт рэалізацыі выхаваўчых праграм.
- Фарміраванне культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання.
- Развіццё стваральнага партнёрства ў пытаннях фарміравання каштоўнасных асноў духоўнасці і маральнасці.
- Узаемадзеянне ўстановы адукацыі і соцыума ў пытаннях духоўнага і маральнага развіцця дзяцей і моладзі.
- Арганізацыя сумеснай інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці, накіраванай на духоўна-маральнае станаўленне асобы, гарманізацыю сямейных адносін.
- Роля праваслаўных каштоўнасцей у духоўным і маральным станаўленні асобы дзяцей і моладзі.
- Трансляцыя духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці.
- Фарміраванне светапоглядных пазіцый вучняў у выхаваўчым прасторы класа і ўстановы адукацыі.
Праграма канферэнцыі:
- 08.00-10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.00-11.00 — пленарнае пасяджэнне
- 11.00-11.10 — прэзентацыя зборніка V канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (юбілейны выпуск)
- 11.20-12.40 — работа секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці падрастаючай асобы»
- 12.50-13.50 — круглы стол «Магчымасці і перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах асобасных і сацыяльных кампетэнцый»
- 14.00-14.30 — абед
- 14.40-16.10 — адукацыйная экскурсія па тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і інтэрактыўная лекцыя ў царкоўна-археалагічным музеі Мінскай духоўнай семінарыі (па групах)
- 16.20-16.50 — падвядзенне вынікаў канферэнцыі, уручэнне сертыфікатаў
- 17.00 — ад'езд удзельнікаў канферэнцыі
Па заканчэнні канферэнцыі ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Зборнік артыкулаў па выніках VI канферэнцыі будзе выдадзены да пачатку VII канферэнцыі (кастрычнік 2019 года).
Пытанні, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, можна ўдакладніць па тэлефонах:
- (017) 297-90-80; (029) 346-34-64 — Ніна Мікалаеўна Захожая, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»;
- (29) 162-96-24; (33) 395-78-12 — Наталля Міхайлаўна Карпушава, намеснік начальніка ўпраўлення.
Тэмы выступленнняў і тэзісы дакладаў дасылаць на e-mail: nkarpusheva@yandex.ru.