У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць Чытанні памяці свяшчэннамучаніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага)
13 мая 20197 чэрвеня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбудуцца III Чытанні памяці свяшчэннамучаніка Пятра (Палянскага, 1862-1937), мітрапаліта Круціцкага.
У рамках мерапрыемства адбудуцца выступленні царкоўных і свецкіх даследчыкаў, накіраваныя на асэнсаванне трагічнай гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ стагоддзі.
Чытанні, прысвячаныя памяці Патрыяршага Месцазахавальніка мітрапаліта Круціцкага Пятра (Палянскага), з'яўляюцца навуковым форумам, які штогод праводзіцца ў Мінскай духоўнай семінарыі. Свяшчэннамучанік Пётр узначальваў Рускую Праваслаўную Царкву з 1925 па 1937 гады, калі атэістычныя ганенні на рэлігію ў Савецкім Саюзе дасягнулі свайго найвышэйшага развіцця. Па гэтай прычыне з імем мітрапаліта Пятра (Палянскага), многія гады правёўшага у зняволенні і расстралянага ў 1937 годзе, асацыіруецца найбольш цяжкі перыяд рускай царкоўнай гісторыі.
Для Мінскай духоўнай семінарыі памяць пра свяшчэннамучаніка мітрапаліта Пятра мае асаблівую значнасць. На працягу дзесяці гадоў, з 1896 па 1906 гады, будучы свяціцель узначальваў Жыровіцкае духоўнае вучылішча. Вынікам дбайнасці П. Ф. Палянскага стала рашэнне Вучэльнага камітэта пры Свяцейшым Сінодзе аб прызнанні вучылішча ўзорным па пастаноўцы вучэбнай і выхаваўчай працы.
У 2016 годзе рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый ініцыіраваў штогадовае правядзенне Чытанняў памяці свяшчэннамучаніка Пятра (Палянскага) з мэтай захавання памяці аб навамучаніках, вызнаўцах і ўсіх праваслаўных хрысціянах, нявінна пацярпелых у гады масавых рэпрэсій.
Час правядзення Чытанняў: 7 чэрвеня 2019 года (пятніца) а 14:00.
Месца правядзення: актавая зала Мінскай духоўнай семінарыі. Уваход вольны.