Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута

19 мая 2018

З 25 па 30 чэрвеня 2018 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута (ЛБІ).

top.jpg

Заняткі ў ЛБІ арыентаваныя на святароў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.

Праграма інстытута ўключае ў сябе інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу дысцыплін, якія будуць весці выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі. У прыватнасці, расклад ЛБІ складаецца з наступных прадметаў:

  • Багаслоўе Старога Запавету
  • Багаслоўе Новага Запавету
  • Асновы хрысціянскага веравучэння
  • Сучаснае багаслоўе
  • Царкоўная археалогія
  • Місіялогія
  • Гісторыя Царквы
  • Расколазнаўства
  • Кананічнае права
  • Святаайцоўская аскетыка
  • Гісторыя праваслаўнага богаслужэння
  • Праваслаўная педагогіка

Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма інстытута прадугледжвае магчымасць наведвання богаслужэнняў, экскурсіі па Успенскаму Жыровіцкаму манастыру і Мінскай духоўнай семінарыі. Па завяршэнні навучання слухачам ЛБІ выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у рабоце Летняга багаслоўскага інстытута.

Жадаючыя прайсці навучанне ў Летнім багаслоўскім інстытуце павінны атрымаць рэкамендацыю прыходскага святара або кіруючага архіерэя (для святароў), запоўніць анкету ўдзельніка (спампаваць на сайце www.minds.by) і не пазней за 20 чэрвеня 2018 года даслаць анкету і рэкамендацыю (у адсканіраваным выглядзе) у Мінскую духоўную семінарыю па электроннай пошце LBI-MinDS@yandex.ru або па адрасе: 231822, Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г. п. Жыровічы, вул. Саборная 55, Мінская духоўная семінарыя — Летні багаслоўскі інстытут.

Колькасць месцаў у ЛБІ абмежавана. Дадатковая інфармацыя аб навучанні ў ЛБІ будзе паведамлена ўсім удзельнікам па электроннай пошце або па тэлефоне.

МінДС / Church.by