У Мінскай духоўнай семінарыі прайшла пленэрная практыка для навучэнцаў мастацкага каледжа імя Глебава
18 чэрвеня 2018З 8 па 14 чэрвеня 2018 года ў сценах Мінскай духоўнай семінарыі была арганізавана пленэрная практыка і заняткі па іканапісе для навучэнцаў 1-2-х курсаў спецыяльнасці «Жывапіс» УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава».
На працягу ўсяго часу навучэнцы пражывалі ў адпаведнасці з раскладам, устаноўленым духоўнай школай. Працоўны графік студэнтаў складаўся з дзвюх частак, першая палова дня была прысвечана выкананню вучэбнай праграмы, патрабаванні якой уваходзілі такія заданні як:
— Малюнкі і замалёўкі элементаў храмавай архітэктуры: выгляд храма, храмавы комплекс;
— Малюнкі і накіды архітэктурных фрагментаў;
— Эцюд нескладанага пейзажу з увядзеннем храмавай архітэктуры ў розных станах;
— Эцюд нацюрморта храмавага начыння;
— Кампазіцыйны эскіз храмавага пейзажу на аснове назіранняў і замалёвак.
Другая палова дня была цалкам прысвечана заняткам па іканапісе. Навучэнцы вывучалі:
— Багаслоўе кананічнай іконы;
— Правілы пабудовы малюнка і кампазіцыі іконы;
— Тэхналогію работы натуральнымі пігментамі на яечнай эмульсіі;
— Тэхналогію залачэння.
Нядзельны дзень навучэнцы каледжа прысвяцілі малітве за Бажэственнай літургіяй ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме. Пасля літургіі навучэнцы пагутарылі са студэнтамі МінДС у нефармальнай абстаноўцы — падчас чаявання на прыродзе. Госці цікавіліся правіламі паступлення ў МінДС, арганізацыяй навучальнага і вольнага часу семінарыстаў, іх выбарам жыццёвага шляху і пакліканнем да святарства. Таксама падымаліся пытанні, звязаныя са светапоглядам веруючага чалавека.
Нядзельная сустрэча скончылася сумесным выкананнем народных песень.