У Мінскай духоўнай семінарыі прайшла выстаўка прац протаіерэя Фёдара Крываноса
09 лістапада 20237 лістапада 2023 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшла выстава прац протаіерэя Фёдара Крываноса, выкладчыка Мінскіх духоўных школ, плённага гісторыка, які папрацаваў у вывучэнні жыццяў і праслаўленні навамучанікаў і падзвіжнікаў пабожнасці Белай Русі ХХ стагоддзя.
На выставе са словам да студэнтаў семінарыі звярнуліся выкладчык епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч. Прысутныя пазнаёміліся з працамі протаіерэя Фёдара Крываноса, успомнілі яго самаадданае служэнне Богу і малітоўна ўшанавалі памяць навукоўца. Выставу падрыхтаваў адказны за арганізацыю работы бібліятэкі Мінскай духоўнай семінарыі выкладчык архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,