У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі
08 кастрычніка 201823-24 лістапада 2018 года адбудзецца XVII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўная Царква ў гісторыі і культуры Беларусі» (да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798-1868)).
Сёлета семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі будзе арыентаваны на асэнсаванне ролі і значэння Праваслаўнай Царквы ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці і культуры. Выбар тэматыкі семінара абумоўлены тым, што рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 2018 год абвешчаны Годам мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі), дбанне якога спрыялі духоўнаму яднанню беларускага народа ва ўлонні Праваслаўнай Царквы.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Праваслаўная Царква ў гісторыі Беларусі
- Праваслаўныя духоўныя каштоўнасці ў культуры Беларусі
- Паліканфесійны фактар у працэсе фарміравання культуры Беларусі
- Уплыў хрысціянства на развіццё беларускага мастацтва
- Уплыў хрысціянства на развіццё беларускай літаратуры
- Уплыў хрысціянства на фарміраванне традыцый царкоўна-дзяржаўных адносін
- Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай еўрапейскай культуры
- Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная навука
- Хрысціянскія каштоўнасці і філасофія
- Хрысціянскія каштоўнасці і псіхалогія
- Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная педагогіка
- Хрысціянскія каштоўнасці і літаратура
- Хрысціянскія каштоўнасці і мастацтва.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты вышэйшых свецкіх і духоўных навучальных устаноў, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы.
Правядзенне канферэнцыі плануецца 23-24 лістапада 2018 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі.
Пражыванне і харчаванне забяспечвае прымаючы бок. Праезд — за кошт накіроўваючага боку.
Месца правядзення: Беларусь, 231833, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г.п. Жыровічы, вул. Саборная, 55. Мінская духоўная семінарыя.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Тэзісы дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў па прыкладаемай форме прымаюцца да 11 лістапада 2018 года па адрасе: conference-minds@yandex.ru.
Для даведак: + 375 29 211-91-58.
Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне.
Заяўка ўдзельніка:
- Імя па бацьку без скарачэнняў;
- Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута);
- Назва дакладу;
- Форма ўдзелу (вочная, завочная);
- Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны;
- Адрас e-mail (абавязкова ўказваць).
Па выніках работы канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка матэрыялаў.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал паўтарачны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае – 10 мм. Назва дакладу вялікімі літарамі, ніжэй — прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі-выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту. Спасылкі на крыніцу паказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, С. 789]).
Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак удзельнікаў і дакладаў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.