У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца XVIII Семінар студэнтаў ВНУ Беларусі
06 лістапада 201913-14 снежня 2019 года Мінская духоўная семінарыя правядзе XVIII Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «Праваслаўе і цывілізацыйны выбар Беларусі» (да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года).
Сёлета Семінар студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі будзе арыентаваны на асэнсаванне ролі Праваслаўя ў вызначэнні вектара цывілізацыйнага развіцця беларускай дзяржавы і грамадства. Выбар тэматыкі форуму абумоўлены тым, што рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 2019 год аб'яўлены юбілейным з нагоды 180-годдзя вяртання беларуска-літоўскіх уніятаў да праваслаўнага вызнання, які адбыўся на падставе рашэнняў Полацкага сабора 1839 года.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Праваслаўная Царква ў гісторыі Беларусі
- Праваслаўныя духоўныя каштоўнасці ў культуры Беларусі
- Уплыў хрысціянства на фарміраванне традыцый царкоўна-дзяржаўных адносін
- Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай еўрапейскай культуры
- Хрысціянскія каштоўнасці і філасофія
- Хрысціянскія каштоўнасці і псіхалогія
- Хрысціянскія каштоўнасці і сучасная педагогіка
- Хрысціянскія каштоўнасці і літаратура
- Хрысціянскія каштоўнасці і мастацтва.
Правядзенне канферэнцыі плануецца 13-14 снежня 2019 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты вышэйшых свецкіх і духоўных навучальных устаноў, магістранты і аспіранты.
Месца правядзення: Беларусь, 231833, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г.п. Жыровічы, вул. Саборная, 55. Мінская духоўная семінарыя.
Пражыванне і харчаванне забяспечвае прымаючы бок. Праезд — за кошт накіроўваючага боку.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Форма ўдзелу: вочная.
Сёлета адбор заявак на ўдзел у форуме прымаецца на конкурснай аснове пасля азнаямлення з высланымі на адрас аргкамітэта тэзісамі дакладаў. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца толькі тыя, хто выступае з дакладамі. Даклад можа быць прадстаўлены толькі адным дакладчыкам.
Заяўкі ўдзельнікаў і тэзісы дакладаў прымаюцца да 2 снежня 2019 года з дапамогай запаўнення электроннай формы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfLSR0M-jTdJ7aymdmZCsu1fU2TyHY7CHbXOfncO5n9EaQZsA/viewform
Таксама заяўку можна накіраваць па электронным адрасе: conference-minds@yandex.ru.
Заяўка ўдзельніка:
Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў
Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута)
Статус (студэнт, магістрант, аспірант)
Назва даклада
Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны
Адрас e-mail (абавязкова ўказваць).
Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацверджанне. Пасля разгляду тэзісаў даклада аргкамітэт паведамляе заяўніку аб уключэнні ў праграму канферэнцыі.
Тэл. для даведак: +375 33 904 56 91 (святар Мікалай Савіцкі).