У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»

23 кастрычніка 2017

top.jpg

21 кастрычніка 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылася V адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі». Арганізатарамі форуму выступілі: Мінская духоўная семінарыя, упраўленнне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Асноўнымі задачамі канферэнцыі арганізатары бачылі абмеркаванне пытанняў духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, асветніцкай дзейнасці, далучэння ўсіх сацыяльных інстытутаў грамадства да вырашэння задач духоўнага адраджэння, а таксама вывучэнне вопыту ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы па рэалізацыі сацыяльных праектаў і праграм.

У рабоце форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, агульнаадукацыйных сярэдніх школ Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

Перад пачаткам мерапрыемства ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся малебен, які ўзначаліў першы прарэктар МінДС протаіерэй Андрэй Цыгель у саслужэнні старшыні МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэя Святаслава Рагальскага і выкладчыкаў семінарыі ў свяшчэнным сане.

Затым у актавай зале семінарыі пачалося пленарнае пасяджэнне. У пачатку работы форуму протаіерэй Андрэй Цыгель агучыў прывітальнае слова рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. З прывітальнымі зваротамі перад прысутнымі таксама выступілі іерэй Святаслаў Рагальскі і начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Н.Н. Захожая.

Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі слова было прадастаўлена пераможцу I адкрытых Свята-Мікалаеўскіх духоўна-асветніцкіх чытанняў у намінацыі «Эсэ», настаўніку ДУА «Сярэдняя школа № 128 г. Мінска» В. Л. Гвозд, якая агучыла аўтарскае эсэ «100 слоў пра Веру».

У рамках пленарнага пасяджэння выступілі:

  • Захожая Н.Н., начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў МГІРА. Тэма даклада: «Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння ў духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў»
  • Малашкевіч А. Я., дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 136 горада Мінска». Тэма даклада: «Сям'я як аснова духоўна-маральнага выхавання»
  • Лесікава Ю. І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 66 горада Мінска». Тэма даклада: «З вопыту работы рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў»
  • Салодкая С. Е., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 123 горада Мінска». Тэма даклада: «З вопыту работы па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 123 г. Мінска»
  • Траян С. В., дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Мазыра». Тэма даклада: «Стварэнне ў установе адукацыі ўмоў для выхаваўча-адукацыйнага асяроддзя, арыентаванага на духоўна-маральнае, патрыятычнае і сямейнае выхаванне навучэнцаў»
  • Кацкель А. В., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада Івацэвічы». Тэма даклада: «Вопыт правядзення факультатываў духоўна-маральнай накіраванасці».

Завяршылася пленарнае пасяджэнне прэзентацыяй манаграфіі доктара гістарычных навук, першага прарэктара ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» С. П. Стрэнкоўскага «Пад амафорам свяціцеля Мікалая Цудатворца». Кніга ўяўляе сабой аб'ёмнае (больш за 500 старонак) даследаванне па гісторыі Свята-Мікалаеўскага прыхода ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Гродзенскай вобласці з XVI па пачатак XXI стагоддзя. На падставе шматлікіх матэрыялаў аўтар аднавіў звесткі аб найбольш характэрных падзеях парафіяльнага жыцця, імёны значнай часткі настаяцеляў, звесткі аб прыпісных цэрквах, капліцах і кцітарах прыхода. Кніга выйшла па рэкамендацыі кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Пасля непрацяглага перапынку работа канферэнцыі працягнулася ў рамках секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці маладой асобы». Мадэрыравала секцыю метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» В. Я. Ерахавец. У рамках секцыйнага пасяджэння выступілі:

  • Міхалковіч Т. В., кіраўнік рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню ДУА «Сярэдняя школа № 191 горада Мінска». Тэма даклада: «Рэсурсны цэнтр як пляцоўка рэалізацыі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў»
  • Коваль Ж. А., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 6 горада Мінска». Тэма даклада: «Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей навучэнцаў праз праектную дзейнасць»
  • Важнік І. В., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 120 горада Мінска». Тэма даклада: «Сацыякультурная дзейнасць навучэнцаў як рэсурс развіцця духоўна-маральных каштоўнасцяў»
  • Давідоўская М. А., намеснік дырэктара ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Дзяржынска». Тэма даклада: «З вопыту работы па адраджэнню духоўна-маральных традыцый ва ўмовах сацыякультурнай прасторы ўстановы адукацыі»
  • Мохарава Н.У., дырэктар Калінкавіцкай гімназіі. Тэма дакладу: «Стварэнне ўмоў для фарміравання духоўна-маральных якасцей асобы вучняў праз вывучэнне асноў праваслаўнай культуры»
  • Карпушава Н.М., намеснік начальніка упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб МГІРА. Тэма даклада: «Прафесійныя кампетэнцыі замяшчаючых бацькоў як рэсурс фарміравання духоўных і маральных якасцей асобы выхаванца».

Паралельна з работай секцыі ў мемарыяльнай аўдыторыі імя прафесара Дз. П. Агіцкага прайшоў круглы стол «Магчымасці і перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах асобасных і сацыяльных кампетэнцый». Кіравала работай круглага стала начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Н.Н. Захожая.

Далей прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў правёў у Царкоўна-археалагічным музеі семінарыі для ўдзельнікаў круглага стала лекцыю на тэму «Праваслаўная духоўная традыцыя ў культуры Беларусі».

Завяршылася работа канферэнцыі падвядзеннем вынікаў і ўручэннем сертыфікатаў удзельнікаў. Па матэрыялах работы форуму запланавана выданне зборніка дакладаў.

МінДС / Church.by