У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета

22 чэрвеня 2018

top.jpg

20 чэрвеня 2018 года ў Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі 2017/2018 навучальнага года.

У пачатку пасяджэння Вучонага савета старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін уручыў архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы за ўклад у развіццё рэлігійнай адукацыі.

Затым з дакладам аб дзейнасці Мінскай духоўнай семінарыі ў 2017/2018 навучальным годзе выступіў першы прарэктар, прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Андрэй Цыгель.

У працяг справаздачы аб дзейнасці МінДС у мінулым навучальным годзе прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце дацэнт А. В. Слесараў выступіў з дакладам аб навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі ў 2017/2018 навучальным годзе.

Далей протаіерэй Андрэй Цыгель і загадчык завочным аддзяленнем семінарыі, прарэктар па выхаваўчай рабоце протаіерэй Віктар Васілевіч паведамілі аб выніках паспяховасці і дысцыпліны студэнтаў багаслоўска-пастырскага аддзялення за 2017/2018 навучальны год.

З выніковым дакладам аб рабоце завочнага аддзялення МінДС у справаздачным навучальным годзе выступіў протаіерэй Віктар Васілевіч.

Таксама прарэктарамі протаіерэем Андрэем Цыгелем і протаіерэем Віктарам Васілевічам былі агучаны вынікі правядзення выніковага міждысцыплінарнага экзамену і абароны выпускных кваліфікацыйных работ на багаслоўска-пастырскім аддзяленні вочнай і завочнай формаў навучання.

Аб выніках паспяховасці на рэгенцкім і іканапісным аддзяленнях МінДС паведаміла адказная за забеспячэнне навучальнага працэсу названых аддзяленняў семінарыі, загадчыца рэгенцкім аддзяленнем Н. У. Цыгель.

Са справаздачамі аб кафедральнай рабоце ў 2017/2018 навучальным годзе выступілі:

  • загадчык кафедры прафесар багаслоўя протаіерэй Віталь Антонік;
  • загадчык кафедры царкоўнай гісторыі пратаіерэй Аляксандр Раманчук;
  • загадчык кафедры багаслоўя іерэй Аляксандр Палхоўскі;
  • загадчык кафедры царкоўна-практычных дысцыплін протаіерэй Генадзь Логін.

Справаздачу аб рабоце нядзельнай школы пры МінДС прадставіла яе загадчыца М. А. Сняжко. Аб рашэннях рэктарскіх нарад паведаміў сакратар Вучонага савета протадыякан Георгій Пшанко. Загадчык канцылярыяй іерэй Яўген Саланкоў выступіў з дакладам аб размеркаванні выпускнікоў.

Завяршылася праца Вучонага савета разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.

МінДС / Church.by