У Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі

19 сакавіка 2020

top.jpg

18 сакавіка ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся першы ў 2020 годзе сход духавенства Навагрудскай епархіі.

У семінарскім Трохсвяціцельскім храме архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у саслужэнні святароў Навагрудскай епархіі.

За богаслужэннем спяваў хор з ліку выкладчыкаў, студэнтаў духоўнай школы і клірыкаў Навагрудскай епархіі пад кіраваннем студэнта 3-га курса Кірыла Савіча.

Па заканчэнні Літургіі ўладыка рэктар павіншаваў усіх святароў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін.

У пачатку пасяджэння, які праходзіў у актавай зале МінДС архіепіскап Гурый агучыў інструкцыю настаяцелям прыходаў і падвор'яаў, ігуменам і ігуменням манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Дакумент быў зацверджаны рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 17 сакавіка 2020 года.

Таксама кіруючы архіерэй зрабіў падрабязны агляд царкоўнага жыцця епархіі за мінулыя месяцы, акцэнтуючы ўвагу на асабліва значных падзеях і мерапрыемствах. Уладыка падзякаваў святарам за працу, а таксама заклікаў у далейшым працаваць, актыўна працягваць сацыяльнае служэнне, дапамагаць пасільна блізкім.

З дакладам аб рашэннях Епархіяльнай рады ад 12 сакавіка бягучага года выступіў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Герасімук.

Протадыякан Генадзь Малееў абвясціў спісы і даты правядзення пераатэстацыі клірыкаў епархіі.

У завяршэнне сходу да прысутных з павучальным словам звярнуўся духаўнік Навагрудскай епархіі протаіерэй Уладзімір Гушча.

Адбылося таксама абмеркаванне бягучых пытанняў жыцця епархіі.

МінДС / Church.by