У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў працу Летні багаслоўскі інстытут

04 ліпеня 2018

top.jpg

З 25 па 30 чэрвеня 2018 года па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя на базе семінарыі праходзілі заняткі Летняга багаслоўскага інстытута. Заняткі былі арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне багаслоўя і рэлігіязнаўства. У гэтым годзе ўдзельнікамі інстытута сталі 59 чалавек.

Праграма інстытута ўключала ў сябе інтэнсіўны курс лекцый, якія праводзілі выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі:

1. Багаслоўе Новага Запавету — іераманах Яўстафій (Халіманкоў)

Тэма: Вучэнне пра зносіны з Богам паводле 1 Ін. 1: 1-5.

2. Багаслоўе Старога Запавету — протаіерэй Віталь Антонік

Тэма: Месіянскія спадзяванні Старазапаветнай Царквы.

3. Асновы хрысціянскага веравучэння — протаіерэй Віктар Васілевіч

Тэма: Дагматычныя і маральныя аспекты Малітвы Гасподняй.

4. Сучаснае багаслоўе — іерэй Іаан Канановіч

Тэма: Багаслоўскія тэндэнцыі XX стагоддзя.

5. Дагматычнае багаслоўе — іерэй Яўген Саланкоў

Тэма: Хрысціянская сатэрыялогія.

6. Этычныя праблемы сучаснасці — іерэй Сергій Цімашэнка

Тэма: Этычныя праблемы сучаснасці.

7. Гісторыя Царквы — протаіерэй Аляксандр Раманчук

Тэма: Гістарычны шлях Праваслаўя на Беларускіх землях.

8. Кананічнае права — протадыякан Генадзь Малееў

Тэма: Кананізацыя святых у Рускай Царкве.

9. Асновы хрысціянскай маральнасці — протадыякан Генадзь Малееў

Тэма: Годнасць як умова поспеху служэння чалавека ў грамадстве.

10. Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету — протадыякан Генадзь Малееў

Тэма: Ісус Навін як правадыр народа Божага.

11. Святаайцоўская аскетыка — іерэй Аляксандр Палхоўскі

Тэма: Святаайцоўская аскетыка паводле твораў Усходніх айцоў IV стагоддзя.

12. Гісторыя царкоўных спеваў — протадыякан Андрэй Скробат

Тэма: Значэнне царкоўных спеваў у праваслаўным богаслужэнні.

13. Гісторыя праваслаўнага богаслужэння — протадыякан Андрэй Скробат

Тэма: Чынапаследаванне і ідэйны змест усяночнага трывання і Літургіі.

14. Іконазнаўства — Раеўская Вольга Анатольеўна

Тэма: Сэнс і змест праваслаўнай іконы.

Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма інстытута прадугледжвала правядзенне экскурсій (Жыровіцкі манастыр, Мінская духоўная семінарыя, Георгіеўскі храм), гутаркі на духоўна-маральныя тэмы і нефармальныя зносіны. Праца Летняга багаслоўскага інстытута завяршылася 30 чэрвеня здзяйсненнем падзячнага малебна, пасля якога рэктар Мінскай духоўнай семінарыі ўручыў сертыфікаты слухачам Летняга багаслоўскага інстытута. Таксама адбыўся міні-канцэрт з выступленнем студэнтаў семінарыі і інстытута.

МінДС / Church.by