У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў работу Летні багаслоўскі інстытут
10 ліпеня 2019З 1 ліпеня па 6 ліпеня 2019 года па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя на базе семінарыі праходзілі заняткі Летняга багаслоўскага інстытута. Заняткі былі арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх жадаючых павысіць узровень сваіх ведаў у галіне багаслоўскіх і рэлігіязнаўчых дысцыплін. Сёлета ўдзельнікамі інстытута сталі 70 чалавек.
Праграма інстытута ўключала ў сябе інтэнсіўны курс лекцый, якія праводзілі выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі:
1. Багаслоўе Новага Запавету — іераманах Яўстафій (Халіманкоў).
Тэма: Пакаянне ў Новым Запавеце.
2. Багаслоўе Старога Запавету — протаіерэй Віталь Антонік.
Тэма: Месіянскія спадзяванні Старазапаветнай Царквы.
3. Асновы хрысціянскага веравучэння — протаіерэй Віктар Васілевіч.
Тэма: Дагматычныя і маральныя аспекты Адкрытага Закону Божага.
4. Сучаснае багаслоўе — іерэй Іаан Канановіч.
Тэма: Асаблівасці духоўнага жыцця ў іншаслаўі.
5. Дагматычнае багаслоўе — іерэй Яўген Саланкоў.
Тэма: Хрысціянская сатэрыялогія.
6. Гісторыя Царквы — протаіерэй Аляксандр Раманчук.
Тэма: Гістарычны шлях Беларускага Праваслаўя ў святле урокаў Полацкага аб'яднальнага Сабору 1839 года.
7. Расколазнаўства — Слесараў Аляксандр Валер'евіч.
Тэма: Украінскі царкоўны раскол: гісторыя і сучасны стан.
8. Кананічнае права — протадыякан Генадзь Малееў.
Тэма: Сучасныя тэндэнцыі ў шлюбным праве Рускай Праваслаўнай Царквы ў святле традыцыйнага курсу кананічнага права.
9. Асновы хрысціянскай маральнасці — протадыякан Генадзь Малееў.
Тэма: Стаўленне хрысціяніна да сябе. Агульныя і прыватныя абавязкі.
10. Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету — протадыякан Генадзь Малееў.
Тэма: Прычыны падзелу яўрэйскага царства пасля цара Саламона.
11. Святаайцоўская аскетыка — іерэй Аляксандр Палхоўскі.
Тэма: Святаайцоўская аскетыка па творах Усходніх айцоў IV стагоддзя.
12. Гісторыя царкоўных спеваў — протадыякан Андрэй Скробат.
Тэма: Значэнне царкоўных спеваў у праваслаўным богаслужэнні.
13. Гісторыя праваслаўнага богаслужэння — протадыякан Андрэй Скробат.
Тэма: Чынапаследаванне і ідэйны змест Бажэственнай Літургіі і ўсяночнага трывання.
14. Іконазнаўства — Раеўская Вольга Анатольеўна.
Тэма: Сэнс і змест праваслаўнай іконы.
Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма інстытута прадугледжвала правядзенне экскурсій (Жыровіцкі манастыр, Мінская духоўная семінарыя, Георгіеўскі храм), гутаркі на духоўна-маральныя тэмы і нефармальныя зносіны. Работа Летняга багаслоўскага інстытута завяршылася 6 ліпеня здзяйсненнем падзячнага малебна, пасля якога ў актавай зале МінДС усім слухачам былі ўручаны сертыфікаты. Таксама адбыўся міні-канцэрт з выступленнем студэнтаў семінарыі і слухачоў інстытута.