У Мінскай епархіі адзначылі Дзень праваслаўнай моладзі

18 лютага 2020

top.jpg

16 лютага 2020 года ў Мінскай епархіі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня праваслаўнай моладзі, які ўстаноўлены Царквой у свята Стрэчання Гасподняга.

Арганізатарам свята выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы прыхода іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» ў горадзе Мінску, на тэрыторыі якога праходзілі мерапрыемствы.

У свяце прынялі ўдзел каля 150 маладых людзей з брацтваў і моладзевых калектываў Мінскай епархіі.

Цэнтральнай падзеяй свята стала Бажэственная літургія з народным спевам, у якой усе прысутныя прымалі актыўны ўдзел.

Пасля закрычаснага сціха старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін павіншаваў усіх удзельнікаў і агучыў Патрыяршы зварот з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі настаяцель прыхода іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» протаіерэй Дыянісій Пясецкі прамовіў нядзельную пропаведзь.

Пасля трапезы ўсе прысутныя азнаёміліся з дзейнасцю вулічнага праваслаўнага місіянера Аляксандра Чурбакова і дзейнасцю моладзі парафіі абраза Божай Маці «Няўпіўная Чаша».

Таксама перад удзельнікамі свята выступіў вядомы блогер і місіянер іерэй Аляксандр Кухта (праект «Batushka ответит»).

Скончылася святочная праграма канцэртам, які быў арганізаваны Брацтвам святога апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Church.by