У Мінскім духоўным вучылішчы прайшоў урачысты выпуск
26 чэрвеня 202225 чэрвеня 2022 года ў галоўным храме прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» выпускнікі Мінскага духоўнага вучылішча атрымалі дыпломы і пасведчанні аб завяршэнні адукацыі. Гэта ўжо 33-ы выпуск навучэнцаў МінДВ, у ліку якіх 37 выхаванцаў рэгенцка-пеўчага аддзялення, 50 — аддзялення катэхізатараў і 6 званароў.
Святочны дзень пачаўся Бажэственнай літургіяй, якую здзейсніў дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын. Яму саслужылі выкладчыкі вучылішча і клірыкі прыхода «Усіх тужлівых Радасць».
У храме ўрачыста прагучалі духоўныя песнапенні, выкананыя богаслужэбным хорам духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзведзь.
Многія выпускнікі, выкладчыкі і члены іх сем'яў прычасціліся Святых Хрыстовых Таінаў.
Перад уручэннем дыпломаў айцец Іаан Задарожын перадаў прысутным словы архіпастырскага пажадання мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У сваю чаргу дырэктар МінДВ падкрэсліў: «Кожнаму, хто скончыў духоўную школу, трэба яшчэ больш усведамляць сваю адказнасць і разумець, што ён пастаўлены Госпадам на асаблівае месца. Нам неабходна ўмацоўвацца ў Госпадзе. Скончыўшы навучанне, мы павінны яшчэ больш працаваць над сабой, каб з чыстымі сумленнем і сэрцам выкладаць веды пра Бога, пра службу, пра Царкву тым, хто яшчэ далёкі ад гэтага шляху».
У гэты дзень выпускнікі, рознага ўзросту і розных прафесій прамаўлялі цёплыя словы шчырай падзякі ў адрас выкладчыкаў, асабліва адзначаючы тое, што яны змаглі па-сапраўднаму захапіць іх ведамі, якія стараліся перадаць ім. Больш таго — далі імпульс для руху да новых гарызонтаў духоўнай асветы.