У Маладзечна прыбыў каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

09 ліпеня 2021

top.jpg

8 ліпеня 2021 года, ва Успенскі кафедральны сабор горада Маладзечна прыбыў каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Святыня дастаўлена ў суправаджэнні скарбніка Свята-Узнясенскай Давідавай пустыні іераманаха Арцемія (Падмаскоўнага) і клірыка Свята-Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска іерэя Аляксандра Аўсіевіча.

Па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла каўчэг з мошчамі сустрэлі сакратар Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віталь Багданёнак, ключнік Успенскага сабора протаіерэй Аляксандр Папоў і клірыкі Маладзечанскага благачыння.

Затым протаіерэй Віталь Багданёнак у саслужэнні клірыкаў Маладзечанскага благачыння ўзначаліў малебен святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

На заканчэнне набажэнства протаіерэй Віталь падзякаваў усім прысутным за супольную малітву і звярнуўся да багамольцаў са словамі настаўлення.

Каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прабудзе ва Успенскім кафедральным саборы да 14:30 10 ліпеня.

Затым святыя мошчы будуць дастаўлены у горад Навагрудак.

Маладзечанская епархія/Church.by