У Маладзечне прайшоў II Адкрыты духоўны фестываль «Музыка душы маёй»

31 кастрычніка 2018

top.jpg

21 кастрычніка 2018 года па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў Палацы культуры горада Маладзечна прайшоў II адкрыты духоўны фестываль «Музыка душы маёй».

Арганізатарамі фестывалю выступілі: Маладзечанская епархія, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт і ДУ «Палац культуры горада Маладзечна».

У музычным форуме прынялі ўдзел як прафесійныя вакальныя ансамблі ўстаноў культуры Мінскай вобласці, так і харавыя калектывы прыходаў Маладзечанскай епархіі. Спецыяльным госцем фестывалю стаў змешаны хор Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам Веры Каханоўскай.

У гэты ж дзень у выставачным фае Палаца культуры адбылося адкрыццё выставы «Блажэнная Валянціна - духоўная заступніца зямлі Мінскай», арганізаванай па выніках III Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай».

Маладзечанская епархія / Church.by