У Маладзечне завершаны IV Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»

04 кастрычніка 2019

top.jpg

3 кастрычніка 2019 года ў выставачным фае Палаца культуры горада Маладзечна адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця IV Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», у якой прынялі ўдзел: епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, сакратар Маладзечанскай епархіі протаірэй Віталь Багданёнак, старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Рыгор Сарока, мастакі — удзельнікі пленэра, духавенства, вернікі Маладзечанскай епархіі.

З прывітальнымі словамі выступілі: уладыка Павел, Рыгор Сітніца, Рыгор Сарока.

Усім удзельнікам пленэру былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі.

Затым у выставачным фае Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага адбылася выстава работ мастакоў-удзельнікаў папярэдніх міжнародных мастацкіх пленэраў «Святасць зямлі Беларускай». Творчы форум завяршыўся канцэртнай праграмай, на якой выступілі навучэнцы і выкладчыкі Маладзечанскага музычнага каледжа.

Выстава будзе размяшчацца з 3 па 15 кастрычніка ў Палацы культуры горада Маладзечна і ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. К. Агінскага.

Маладзечанская епархія / Church.by