У Маскве адбылася прэзентацыя кнігі беларускага архімандрыта Савы (Мажукі) «Апельсінавыя святыя»

02 лютага 2017

top.jpg

У Маскве адбылася прэзентацыя кнігі архімандрыта Савы (Мажукі) «Апельсінавыя святыя» з удзелам аўтара і наступнай дыскусіяй.

Архімандрыт Сава — насельнік Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля. Выкладчык курсу «Асновы хрысціянскай культуры» ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. Пастаянны аўтар многіх электронных і друкаваных СМІ Беларусі і Расіі.

«Маскоўская публіка даведалася, што кніга архімандрыта Савы (Мажукі) — гэта выдатны прыклад таго, што праваслаўнае хрысціянства не толькі церпіць, але і само спараджае добрую ўсмешку, глыбокую філасофію, вытанчаную паэзію слоў і ўчынкаў. Айцец Сава піша пра радасць і свабоду ісці ўслед за Хрыстом, пра шчасце быць Божым тварэннем, аб прыгажосці манаства, пра затхласць граху, аб ранішняй свежасці Евангелля», — гаворыцца пра творчасць айца Савы на сайце Гомельскай епархіі.

Гомельская епархія / Church.by