Свяцейшы Патрыярх Кірыл выступіў са зваротам да ўдзельнікаў XXIX Міжнародных адукацыйных чытанняў «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа»
17 мая 202117 мая 2021 года ў Маскве адбылося ўрачыстае пленарнае пасяджэнне з нагоды адкрыцця ХХІХ Міжнародных адукацыйных чытанняў «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа».
На адкрыцці пленарнага паседжання да ўдзельнікаў чытанняў з прывітальным словам звярнуўся ў відэазвароце Свяцейшы Патрыярх Кірыл.
XXIX Міжнародныя адукацыйныя чытанні «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа» працягнуцца па 19 мая. Праца чытанняў пройдзе пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і будзе весціся ўвогуле па 17 напрамках і ў рамках парламенцкіх сустрэч. У ходзе чытанняў запланавана правядзенне больш за 140 розных мерапрыемстваў, якія будуць трансліравацца ў Інтэрнэце, у тым ліку праз нядаўна створаны спецыялізаваны мабільны дадатак.
Кароткая праграма чытанняў для запампоўкі.
Прамая трансляцыя ўрачыстага пленарнага пасяджэння ХХІХ Міжнародных адукацыйных чытанняў «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа» вялася на тэлеканале «Саюз».
Міжнародныя адукацыйныя чытанні – гэта найбуйнейшы царкоўна-грамадскі форум, унікальная па значнасці з'ява ў сферы адукацыі, культуры, сацыяльнага служэння, духоўна-маральнай асветы, патрыятычнага выхавання і іншых значных напрамкаў царкоўнага і грамадскага жыцця. Традыцыя правядзення форуму ўзнікла ў 1992 годзе, калі ў Маскве ўпершыню прайшла канферэнцыя праваслаўных педагогаў сталіцы. Сёння гэта глабальнае, шырокамаштабнае мерапрыемства, якое ставіць перад сабой задачы не толькі развіцця праваслаўнай адукацыі і духоўна-маральнай асветы грамадства, але і пераасэнсавання з пазіцыі праваслаўнага светапогляду розных пытанняў навукі, культуры, сацыяльнай і маладзёжнай работы, міждзяржаўных і міжканфесійных сувязяў.