У Мсціславе святар прыняў удзел у пасадцы «Алеі сямейных дрэў»

17 красавіка 2019

top.jpg

13 красавіка благачынны Мсціслаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Вячаслаў Івашкевіч прыняў удзел у рэспубліканскім праекце «Парк сямейных дрэў», які стартаваў у горадзе Мсціславе. У праекце ўдзельнічалі кіраўнікі раённай улады, прадстаўнікі БРСМ і маладыя сем'і.

Айцец Вячаслаў заклікаў благаславенне Божае на гэтае мерапрыемства і ў сваім слове ўказаў на неабходнасць абароны і прапаганды традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у сучасным свеце.

Ініцыятыва рэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў» належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Праект рэалізуюць тэрытарыяльныя камітэты БРСМ пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Гэта будуць месцы, дзе кожная сям'я зможа пасадзіць сваё дрэва з нагоды шлюбу, нараджэння дзіцяці. Побач з дрэвам можна будзе ўсталяваць шыльдачку з генеалагічным дрэвам. Важным складнікам праекта з'яўляецца вывучэнне гісторыі свайго роду, сваёй сям'і.

Магілёўская епархія / Church.by