У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Святыя непадзеленай Царквы»
21 снежня 201720 снежня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Святыя непадзеленай Царквы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў; Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк; першы саветнік пасла Мальтыйскага ордэна ў Расійскай Федэрацыі, старшыня Фонду «Хрысціянская Расія» Джаванна Паравічыні; загадчык аддзела старажытнарускага мастацтва Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Наталля Мікалаеўна Шэрэдзега; старшыня творчай садружнасці ў падтрымку сучаснай хрысціянскай культуры «Артос», аўтар ідэі і куратар праекта Сяргей Валер'евіч Чапнін.
Прывітальныя словы ў адрас арганізатараў і ўдзельнікаў выставачнага праекта накіравалі: Расійская Акадэмія мастацтваў; архіепіскап Харыупальскі Іаан (Парыж, Францыя, Канстанцінопальскі Патрыярхат); мітрапаліт Дыяклійскі Каліст (Оксфард, Вялікабрытанія, Канстанцінопальскі Патрыярхат); епіскап Ніжнетагільскім і Сяроўскі Інакенцій (Расія, Маскоўскі Патрыярхат).
Цырымонія адкрыцця суправаджалася выступленнем царкоўнага хору.