У Нацыянальным музеі Ліхтэнштэйна праходзіць выстава беларускіх ікон

08 красавіка 2019

top.jpg

Да 10 чэрвеня ў Нацыянальным музеі Ліхтэнштэйна праходзіць выстава беларускіх абразоў XVII-XIX стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Беларускія іконы ў Ліхтэнштэйне паказваюць ўпершыню, таму ў пэўным сэнсе гэтую выставу можна назваць гістарычнай падзеяй. На вернісажы прысутнічалі: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдвр Поўны з жонкай Аленай Харашэвіч, пасол Расіі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне Сяргей Гармонін, ганаровы консул Беларусі ў Цюрыху Атанасіас Акратас, ганаровы консул Беларусі ў Лазане Андрэй Нажэскін, прадпрымальнік Барыс Бярковіч і іншыя ганаровыя госці.

У экспазіцыю ўвайшлі тры дзесяткі ўнікальных абразоў, напісаных беларускімі майстрамі. Больш падрабязную інфармацыю пра выстаўку, пра вытокі беларускай іканапіснай школы і пра нацыянальны характар беларускага іканапісу — у рэпартажы Зарыны Салімавай у «Нашай Газеце».  

Church.by