У навячэр'е Ражджаства Хрыстова Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстова горада Барысава

06 студзеня 2021

top.jpg

6 студзеня 2021 года, у навячэр'е Ражджаства Хрыстова (Калядны сачэўнік), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Вялікую вячэрню і Літургію святога Васілія Вялікага ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.

За богаслужэннем архіпастыру саслужылі: пробашч парафіі храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Барысава протаіерэй Павел Яцуковіч Ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава іерэй Ігар Васько, клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора протадыякан Міхаіл Сідараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскай.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

У завяршэнне Літургіі перад каляднай свечкай, якая азначае Віфлеемскую зорку, былі прапеты трапар і кандак свята Ражджаства Хрыстова.

Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў паству з надыходзячым святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Фотарэпартаж

Барысаўская епархія / Church.by