У Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

27 жніўня 2017

27 жніўня 2017 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, прадсвята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Антонія Куракевіча ў іерэя і студэнта аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі Андрэя Бабушкіна — у дыякана.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел зачытаў Патрыяршае пасланне з нагоды адзначаемага 100-годдзя Памеснага Сабора 1917-1918 гадоў.  

Мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, уладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі. 

Church.by

Фотарэпартаж