У Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
03 верасня 20173 верасня 2017 года, у Нядзелю 13-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, дзень памяці Сабора Маскоўскіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Успення Прасвятой Багародзіцы.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджанам манастыра са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.