У нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых горада Мінска
03 кастрычніка 20213 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і духавенства храма.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Падчас богаслужэння мітрапаліт Веніямін здзейсніў іерэйскую хіратонію дыякана Аляксандра Кажальцова.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксій Васін.
Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена пакланенне Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.