У Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны горада Масквы
18 кастрычніка 202117 кастрычніка 2021 года, на Нядзелю 17-ю пасля Пяцідзесятніцы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны горада Масквы, пры якім знаходзіцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Ігар Пігараў, протаіерэй Аляксандр Аўсіевіч, іераманах Серапіён (Сянкевіч).
Дыяканскі чын узначаліў дыякан Рыгор Слуцкі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ніны Сірыкян.
Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены вадасвятны малебен аб збаўленні ад маравой пошасці (каронавіруса), затым архіепіскап Дзімітрый звярнуўся да прыхаджан са словамі павучання і падаў усім багамольцам архіпастырскае благаславенне.
***
Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве адкрылася ў кастрычніку 2013 года ў прыходзе храма святой вялікамучаніцы Ірыны. Настаяцелем храма быў прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Храм, пры якім адкрыта прадстаўніцтва, пабудаваны ў 1800 годзе. Пасля ганенняў на Царкву ў савецкі час храм быў вернуты вернікам у 1992 годзе.