У Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
07 кастрычніка 20187 кастрычніка 2018 года, у Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці першамучаніцы роўнаапостальнай Феклы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор пад кіраўніцтвам Марціна Кавалёва.