У Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

27 кастрычніка 2019

top.jpg

27 кастрычніка 2019 года, у Нядзелю 19-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Аляксея Рапаўца.

Пасля заканчэння Бажэственнай літургіі ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан сабора з нядзельным днём, прычаснікаў — з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

Усім імяніннікам і тым, хто адзначаў дзень нараджэння, было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж