У Нядзелю 2-ю пасля Пасхі Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Васкрасенскім храме горада Мінска
15 красавіка 201815 красавіка 2018 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Пасхі, дзень памяці апостала Фамы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Васкрасенскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Уваскрасенскага храма проатаіерэй Георгій Арбузаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Васкрасенскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Паўла Гонца.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня Святой Пасхі, мітрапаліт Павел уганараваў іерэя Генадзя Петрашэвіча правам нашэння паліцы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Георгій Арбузаў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрасення Хрыстовага.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Георгій Арбузаў.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Георгію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім вернікам у храме Патрыяршы Экзарх уручыў велікодныя яйкі.