У Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
21 чэрвеня 202021 чэрвеня 2020 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.