У Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
21 кастрычніка 201821 кастрычніка 2018 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам настаўлення. Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.