У Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
05 лістапада 20175 лістапада 2017 года, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Минскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.
Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў крыжыкі, асвячоныя на Гробе Гасподнім. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел ўручыў ім прасфоры і кветкі.