У Нядзелю 25-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

29 лістапада 2020

top.jpg29 лістапада 2020 года, у Нядзелю 25-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

За Літургіяй мітрапаліт Веніямін рукапалажыў у сан дыякана студэнта другога курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі Аляксея Масесава.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.

Уладыка Экзарх павіншаваў духавенства і міран з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх са словам пропаведзі.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Цела і Крыві Хрыстовых і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж