У Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

02 снежня 2018

top.jpg

2 снежня 2018 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення. Уладыка мітрапаліт пажадаў усім парафіянам з карысцю правесці дні Каляднага посту, нястомна выконваючы Божыя запаведзі, каб годна і з чыстым сэрцам сустрэць светлае свята Ражджаства Хрыстовага.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж