У Нядзелю 3-ю Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар прападобнага Паісія Святагорца у горадзе Слуцку

31 сакавіка 2019

top.jpg

31 сакавіка 2019 года, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння новазбудаванага храма ў гонар прападобнага Паісія Святагорца у горадзе Слуцку і ўзначаліў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма іераманах Арсеній (Канышка), клірыкі епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі і іншыя высокія госці.

На малым уваходзе мітрапаліт Павел абвясціў указ аб узнагароджанні іераманаха Арсенія (Канышко) правам нашэння паліцай, зважаючы на яго руплівую працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі са сканчэннем будаўніцтва храма.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора ў гонар Ражджаства Хрыстовага горада Салігорска пад кіраваннем Наталлі Бяляцкай.

Пасля заамвоннай малітвы архіерэі і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення святу.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Уладыка Антоній падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за сумесную малітву і асвячэнне храма.

Уладыка Экзарх падзякаваў епіскапу Антонію за цёплыя словы, павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Пасля гэтага мітрапаліт Павел уручыў грамату Патрыяршага Экзарха сакратару Слуцкай епархіі протаіерэю Мікалаю Лабынько, у благаславенне за старанную працу ў славу Святой Праваслаўнай Царквы.

Уладыка Экзарх уручыў айцу настаяцелю адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам для новаасвячоных храмаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Затым уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Пасля заканчэння богаслужэння архіпастыры, святары і высокія госці накіраваліся ў цэнтр горада да помніка святой праведнай Сафіі Слуцкай і пад спевы велічання ўсклалі кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж